БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца

18.08.2025 / 9:46

Nashaniva.com

У Першамайскім раёне ідзе грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў раёне пр. Незалежнасці — вул. Філімонава — Сляпянскай воднай сістэмы — вул. Макаёнка — Дзіцячай чыгункі — межы парку імя Чалюскінцаў. Што там будуць будаваць, піша «Мінск-Навіны».

Архітэктары звярнулі ўвагу на тэрыторыю, якая, як паказана ў праекце, занята «забудовай з нізкімі паказчыкамі выкарыстання, несумяшчальнымі з горадабудаўнічай значнасцю раёна». Размова ідзе пра больш як 10 га сталічнай зямлі на вуліцах Парніковай — Філімонава, занятай парнікова-цяплічным камбінатам. Таксама ў межы праектавання трапляюць былыя вытворчыя тэрыторыі «Беларусьфільма» і Міністэрства культуры, размешчаныя паблізу завулка Макаёнка. Менавіта гэтыя дзве зоны стануць пляцоўкамі для ўзвядзення шматкватэрнай высокашчыльнай забудовы.

Што пабудуюць

Калі пабудуюць

Завяршэнне будаўніцтва першага квартала каля вул. Макаёнка чакаецца да 2028 года. Другі этап разлічаны да 2030-га, хоць вынясенне цяплічнага камбіната пакуль толькі ў планах.

Чаго чакаць

Жылы фонд павялічыцца тут з 201 тыс. да 491,7 тыс. кв. м (каля 8 тыс. кватэр), насельніцтва — з 8,3 тыс. да 17,5 тыс. чалавек.

Абмеркаванне праекта працягнецца да 22 жніўня, заўвагі прымае адміністрацыя Першамайскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула