БЕЛ Ł РУС

Расія атакавала Харкаў, Адэсу, Сумы. Ёсць загінулыя 

18.08.2025 / 9:31

Nashaniva.com

Напярэдадні сустрэчы Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС расійская армія атакавала ўкраінскія гарады.

Наступствы расійскай атакі на Харкаў. Фота: Харкаўская вайсковая адміністрацыя

Праз атаку «шахедаў» у Харкаве загінулі пяць чалавек, яшчэ 18 атрымалі раненні, паведаміў старшыня гораду Ігар Церахаў. Удары прыйшліся на Індустрыяльны раён горада. У шматпавярховым доме, куды патрапіў дрон, пачаўся пажар.

Сярод загінулых — 45-гадовы мужчына, 67-гадовая жанчына, 16-гадовы хлопец і аднагадовае дзіця. Пяць чалавек на дадзены момант лічацца зніклымі, піша «Суспільне».

Наступствы расійскай атакі на Харкаў. Фота: Харкаўская вайсковая адміністрацыя

Праз удары дронаў у прыгарадзе Адэсы загарэліся дом і запраўка. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі магутны пажар. Да тушэння прыцягнулі пажарны цягнік.

Пажар у Адэсе, які пачаўся праз атаку дронаў. Фота: ДСНС 

У Сумах расійская ракета і беспілотнікі пашкодзілі аб'екты грамадзянскай інфраструктуры, у тым ліку будынак адной з навучальных устаноў.

Таксама раніцай Расія атакавала Запарожжа, паведаміў кіраўнік АВА Іван Фёдараў. Папярэдне, ёсць пацярпелыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула