БЕЛ Ł РУС

Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і расказаў пра сустрэчу з Трампам

17.08.2025 / 14:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагаварылі праз тэлефон. Як паведамляе «Пул першага», яны абмеркавалі перамовы на Алясцы і як гэта зменіць сітуацыю.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на востраве Валаам, 1 жніўня 2025 г. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, Пуцін «падрабязна праінфармаваў беларускага калегу пра вынікі саміту Расія — ЗША».

Таксама яны абмеркавалі «асобныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх адносін». Іншых падрабязнасцяў не паведамляецца. 

Напярэдадні саміту 15 жніўня Лукашэнку патэлефанаваў Трамп. Падчас размовы амерыканскі прэзідэнт падзякаваў Лукашэнку за вызваленне 16 зняволеных і абмеркаваў магчымасць далейшага вызвалення яшчэ 1300 чалавек. Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што праца над вызваленнем палітвязняў працягваецца, і запрасіў Дональда Трампа разам з сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэнне нібыта было прынята.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула