Беларусь займае другое месца па папулярнасці для студэнтаў з Расіі
Па стане на 31 снежня 2024 года найбольш папулярнымі кірункамі для расійскіх студэнтаў, якія выязджаюць на стажыроўкі ці вучобу па абмене, сталі Кітай і Беларусь, паведамляе ТАСС.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле звестак расійскага Міністэрства адукацыі і навукі, у Кітаі вучыліся 9 285 расіян, у Беларусі — 3 667.
У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі Казахстан (2 090 студэнтаў), Узбекістан (1 304) і Кыргызстан (1 017).
Чытайце таксама:
Да 25 чалавек на месца. У Мінадукацыі расказалі пра самыя высокія балы і конкурсы
Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»