БЕЛ Ł РУС

«Аня, выходзь за мяне». Гомельская дзяўчына атрымала прапанову з незвычайным шыкам ВІДЭА

16.08.2025 / 21:19

Nashaniva.com

Па тыктоку разышлася рамантычная гісторыя з Гомеля. Жыхарка горада Аня атрымала шыкоўную прапанову рукі і сэрца ад свайго каханага Аляксея, грамадзяніна Ізраіля. Аформленая падзея была па-сапраўднаму незабыўна, піша Tochka.by.

Скрыншот з відэа

Ганна і Аляксей пазнаёміліся менш чым год таму, калі хлопец прыехаў у Гомель па справах і праз сваякоў сустрэўся з дзяўчынай. З таго часу гэта пара заўсёды разам.

У дзень прапановы Аня, нібы адчуваючы нешта асаблівае, апранула белую сукенку. Калі яны з Аляксеем ішлі праз мост над сажалкай у Гомелі, на набярэжнай успыхнуў вялізны надпіс: «Аня, выходзь за мяне». Пасля гэтага неба асвяцілі залпы феерверкаў.

@tusimby В Гомеле Ане сделали предложение. Аня сказала ДА ! Рады за ребят ! Спасибо за видео @alessa_gomel P.S: прикольно будет, если свадебный ужин проведу я #гомель #беларусь #людигомеля #обзорыгомель #новостигомель ♬ оригинальный звук - TUSIMBY GOMEL BELARUS

Пакуль дзяўчына спрабавала ўсвядоміць, што адбываецца, Аляксей стаў на адно калена і падаў ёй пярсцёнак. Аня адказала «так».

Побач сабраліся людзі, якія пачалі вітаць і апладзіраваць маладым. Будучая нявеста прызналася, што была вельмі кранутая такой падтрымкай землякоў. Вяселле маладыя плануюць правесці ў канцы верасня, з выязной рэгістрацыяй у тым жа рамантычным стылі.

Каментатары ў тыктоку збольшага радаваліся за пару, хоць былі і тыя, хто цікавіўся коштам такога афармлення прапановы і лічылі выдаткі нерацыянальнымі.

Арганізаваць хлопцу такую арыгінальную прапанову, дарэчы, дапамагла адміністрацыя гомельскага парку.

Чытайце таксама:

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

«Замест кветак»: маладыя з Магілёва папрасілі ў гасцей на вяселле незвычайныя падарункі 

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле

Каментары да артыкула