БЕЛ Ł РУС

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА

16.08.2025 / 19:6

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністарка Італія Джорджа Мелоні паведаміла, што падчас размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў італьянскую ідэю даць гарантыі бяспекі Украіне на ўзор 5-га артыкула дамовы НАТА.

Джорджа Мелоні. Фота: Marco Iacobucci/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

На практыцы гэта мае азначаць, што Украіна без уступлення ў НАТА будзе мець падтрымку ўсіх партнёраў, уключаючы ЗША, у выпадку паўторнага расійскага нападу.

Да гэтага тэлеканал СNN са спасылкай на ананімнага еўрапейскага чыноўніка таксама сцвярджаў, што Трамп спасылаўся на артыкул 5 дамовы НАТА, абмяркоўваючы гарантыі бяспекі для Украіны падчас тэлефоннай размовы. 

Чытайце таксама:

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна

Лідары ЕС заявілі пра гатоўнасць падтрымліваць Украіну і працаваць з Трампам

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў

Каментары да артыкула