БЕЛ Ł РУС

У Беларусі амаль скончылі рабіць абгрунтаванне для будаўніцтва другой АЭС

16.08.2025 / 18:3

Nashaniva.com

Міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ паведаміў, што тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі ў краіне ўжо амаль гатовае. У найбліжэйшы час вынікі працы прадставяць ураду, а пасля і Лукашэнку.

Фота ілюстрацыйнае

Дзяніс Мароз нагадаў, што БелАЭС у Астравецкім раёне стала адным з найбуйнейшых праектаў у гісторыі незалежнай Беларусі і цяпер забяспечвае каля 40% патрэбаў краіны ў электраэнергіі. Пры гэтым спажыванне электраэнергіі расце і летась дасягнула рэкорду — 43,2 мільярда кВт·г.

Як лічыць міністр, энергетычная галіна і надалей будзе арыентавацца на атамную энергетыку, бо тэрмін службы БелАЭС складае 60 гадоў з магчымым падаўжэннем яшчэ на 40.

Што да перспектыў, то разглядаюцца два варыянты: будаўніцтва трэцяга энергаблока ў Астраўцы (1200 МВт) або ўзвядзенне новай станцыі на іншай пляцоўцы. У кожнага варыянта ёсць свае плюсы і мінусы, і іх параўнанне ўключана ў абгрунтаванне.

Чытайце таксама:

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі

Другі энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

Каментары да артыкула