Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе
Дональд Трамп у інтэрв’ю тэлеканалу Fox News расказаў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін нібыта абяцаў яму не рабіць уварвання на Тайвань, пакуль ён займае пасаду прэзідэнта ЗША. Размова, паводле Трампа, адбылася раней, і кітайскі лідар дадаў, што Кітай «вельмі цярплівы».
Сі Цзіньпін і Дональд Трамп. Фота: Andy Wong / AP
«Ён сказаў мне: «Я ніколі не зраблю гэтага, пакуль вы прэзідэнт» […] і я адказаў: «Што ж, я цаню гэта». Але ён таксама сказаў: «Але я вельмі цярплівы, і Кітай вельмі цярплівы».
Гэтыя словы Трамп сказаў 15 жніўня перад сваёй сустрэчай з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на Алясцы. Кітайскае пасольства ў Вашынгтоне сітуацыю не каментавала.
ЗША — галоўны пастаўшчык узбраенняў для Тайваня і яго саюзнік, але, як і большасць іншых дзяржаў, не мае з ім афіцыйных дыпламатычных адносін. Пекін лічыць Тайвань часткай сваёй тэрыторыі, а незалежнасць вострава прызнаюць толькі 13 краін свету.
У сакавіку выданне The Washington Post пісала, што стрымліванне магчымай спробы Кітая захапіць Тайвань і ўзмацненне ўнутранай бяспекі з’яўляюцца аднымі з галоўных прыярытэтаў ЗША ў рамках стратэгіі нацыянальнай абароны, сфармуляванай Дональдам Трампам.
Чытайце таксама:
Сірэны і эвакуацыя: на Тайвані трэніруюцца ў выпадку ўварвання Кітая
Тайвань хоча адарваць сваю эканоміку ад Кітая. Наколькі гэта рэальна?
У Кітаі назвалі прэзідэнта Тайваня «паразітам» і адправілі войскі на вучэнні да вострава
Сакрэтны дакумент Пентагона паказаў рэзкую змену ваенных прыярытэтаў ЗША
Чаму незалежнасць і становішча Тайваня залежаць ад вынікаў вайны Расіі ва Украіне