БЕЛ Ł РУС

Лідары ЕС заявілі пра гатоўнасць падтрымліваць Украіну і працаваць з Трампам

16.08.2025 / 13:39

Nashaniva.com

Еўрапейскія лідары заявілі пра гатоўнасць працягваць падтрымліваць Украіну для дасягнення «справядлівага і трывалага міру». Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў еўрапейскіх краін, ЕС і Вялікабрытаніі.

Фота: AP

«Мы поўныя рашучасці актывізаваць намаганні для ўмацавання Украіны, каб пакласці канец баявым дзеянням і дасягнуць справядлівага і трывалага міру», — заявілі палітыкі.

Яны дадалі, што Украіна павінна атрымаць «непахісныя гарантыі бяспекі» і мець права на ўступленне ў ЕС і НАТА, а на УСУ не павінны накладвацца абмежаванні.

Пры гэтым еўрапейскія лідары віталі намаганні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па завяршэнні вайны ва Украіне.

«Мы таксама гатовыя працаваць з прэзідэнтамі Трампам і Зяленскім над падрыхтоўкай трохбаковага саміту пры падтрымцы Еўропы», — адзначылі палітыкі.

Пад заявай стаяць подпісы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, прэм'ер-міністра Італіі Джорджы Мелоні, канцлера ФРГ Фрыдрыха Мерца, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера, прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба, прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска, кіраўніка Еўрапейскай рады Антоніу Кошты і старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен.

Уладзімір Зяленскі таксама меў размову сёння раніцай з лідарамі ЕС.

«Пазіцыі відавочныя. Трэба дасягнуць рэальнага міру, які будзе доўгім, а не стане яшчэ адной паўзай паміж расійскімі ўварваннямі. Трэба як мага хутчэй спыніць забойствы, спыніць агонь як на полі бою, так і ў небе і супраць нашай партовай інфраструктуры. Трэба вызваліць усіх украінскіх палонных вайскоўцаў і цывільных і вярнуць выкрадзеных Расіяй дзяцей. Тысячы нашых людзей дагэтуль утрымліваюцца ў няволі, іх усіх трэба вярнуць дадому. Трэба захоўваць ціск на Расію, пакуль працягваюцца агрэсія і акупацыя», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Паслы ЕС скліканыя на экстранную сустрэчу ў Бруселі пасля саміта Пуціна і Трампа

Трамп расказаў Зяленскаму і лідарам НАТА, што Пуцін не хоча часовага перамір’я

Зяленскі сустрэнецца з Трампам у панядзелак

Для Украіны застаецца няпэўнасць

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў

Каментары да артыкула