БЕЛ Ł РУС

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі

16.08.2025 / 7:57

Nashaniva.com

У нядзелю, 16 жніўня 2020 года, на вуліцы Мінска выйшлі сотні тысяч дэманстрантаў.

Дэманстранты занялі ходнікі праспектаў Пераможцаў, Машэрава, Незалежнасці ў іх цэнтральнай частцы, вуліц Няміга, Мельнікайце, Багдановіча, Старажоўскай.

Адны ішлі ад Стэлы, другія — толькі да яе. Вуліцы былі запоўненыя сігналячымі машынамі.

У той жа час добрая сотня тысяч яшчэ стаяла каля Стэлы. Цяжка ацаніць агульную колькасць дэманстрантаў на вуліцах Мінска ў гэты момант. Па тагачасных ацэнках на вуліцы Мінска выйшла да 400 тысяч чалавек.

З 16 жніўня 2020 года акцыі-маніфестацыі сталі па нядзелях традыцыйнымі, яны доўжыліся некалькі месяцаў. Таксама ў суботы праводзіліся жаночыя маршы, а ў панядзелкі — маршы пенсіянераў.

Чытайце таксама:

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек

Каментары да артыкула