БЕЛ Ł РУС

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам

16.08.2025 / 6:56

Nashaniva.com

«Пуцін атрымаў чырвоную дарожку з Трампам, Трамп не атрымаў нічога», — сказаў Вольфганг Ішынгер.

Фота: Julia Demaree Nikhinson / AP

Нямецкі дыпламат Вольфганг Ішынгер, які да 2022 года ўзначальваў Мюнхенскую канферэнцыю бяспекі і застаецца адным з найбольш паважаных экспертаў у свеце ў пытаннях знешняй палітыкі, перакананы, што сустрэча на Алясцы скончылася перамогай Пуціна, пра гэта ён напісаў у сетцы X, піша «Украінская праўда».

Пасля завяршэння кароткай выніковай прэс-канферэнцыі лідараў Ішынгер зрабіў заяву пра тое, што вынікі сустрэчы для двух бакоў з’яўляюцца вельмі рознымі.

«Пуцін атрымаў чырвоную дарожку з Трампам, Трамп не атрымаў нічога», — коратка апісаў ён вынікі перамоў.

«Як і след было чакаць: ні спынення агню, ні міру. Ніякага рэальнага прагрэсу. Яўна 1:0 на карысць Пуціна. Ніякіх новых санкцый, — пералічыў ён наступствы перамоваў. — Для ўкраінцаў: нічога. Для Еўропы: глыбокае расчараванне».

Пасля завяршэння сустрэчы Дональд Трамп анансаваў новыя перамовы з Пуціным, магчыма ў Маскве.

Чытайце таксама:

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце

Каментары да артыкула