БЕЛ Ł РУС

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

15.08.2025 / 22:22

Nashaniva.com

Прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што ўвечары 15 жніўня па даручэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа яму патэлефанаваў ягоны прадстаўнік Джон Коўл, які разам з Крыстаферам Смітам адказвае за кантакты з беларускім рэжымам.

Аляксандр Лукашэнка паціскае руку Джону Коўлу падчас візіту Кіта Келага ў Мінск 21 чэрвеня 2025 года. Фота прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі

Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, суразмоўцы абмяняліся думкамі адносна перамоў на Алясцы, а Коўл быў вымушаны выслухаць ад Лукашэнкі яшчэ раз усё тое адносна сітуацыі ва Украіне, што ён раней ужо расказваў самому Трампу. 

«Таксама па ініцыятыве амерыканскага боку ў размове абмяркоўвалася тэма двухбаковага беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння і магчымыя сустрэчныя крокі», — гаворыцца ў паведамленні. 

Можна меркаваць, што за гэтымі агульнымі словамі хаваецца абмеркаванне ўмоваў вызвалення чарговай партыі палітвязняў. Джон Коўл непасрэдна ўдзельнічаў у папярэдніх раўндах беларуска-амерыканскіх кантактаў па гэтым пытанні.

Чытайце таксама:

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Ціханоўская пракаментавала размову Трампа з Лукашэнкам

Латушка: Званок Трампа Лукашэнку можа быць звязаны з магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу

Каментары да артыкула