У Пакроўску зачысцілі ўсе расійскія ДРГ
Сілы абароны Украіны цалкам зачысцілі горад Пакроўск ад расійскіх дыверсійных груп. Цяпер па горадзе можна перамяшчацца. Пра гэта паведамляе 7-ы корпус Дэсантна-штурмавых войскаў Украіны, піша «Суспільне».
Украінскі вайсковец праходзіць міма пашкоджаных будынкаў у цэнтры Пакроўска Данецкай вобласці, 23 красавіка 2025 года. Фота: AP / Michael Shtekel
«Сіламі 7-га корпуса ДШВ і сумежных падраздзяленняў горад зачышчаны ад варожых груп і адзіночных расіян. У горадзе працуюць украінскія вайскоўцы, перамяшчаюцца мясцовыя жыхары», — гаворыцца ў паведамленні.
У брыгадзе дадалі, што перамяшчэнне па самім горадзе абмежавана па прычынах бяспекі, але ў Пакроўск магчыма трапіць.
«Заходзілі варожыя ДРГ, спрабавалі працаваць у горадзе, але сілы абароны Украіны, 25-я брыгада, сумежнікі выбілі ўсіх, знішчылі ўсіх і цяпер у горадзе няма варожых ДРГ, усё ў парадку. Цяпер у горадзе можна перасоўвацца, няма нападаў, нападаў на аўто, на пешых», — сцвярджаюць украінскія вайскоўцы.
Чытайце таксама:
Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу
УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца
«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»
Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса