БЕЛ Ł РУС

У Гомелі за палітыку пасадзілі адваката

15.08.2025 / 14:23

Nashaniva.com

Сяргей Хлыстоў атрымаў прысуд па двух артыкулах.

Сяргей Хлыстоў. Фота: brka.by

У Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд 58-гадоваму адвакату Сяргею Хлыстову. Яго абвінавачвалі па двух палітычных артыкулах — распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса) і заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (частка 3 артыкула 361).

Раней Сяргей Хлыстоў працаваў у адвакацкім бюро «Ліга права груп», але калі інстытут адвакацкіх бюро быў знішчаны, перайшоў у юрыдычную кансультацыю Навабеліцкага раёна Гомеля.

Па інфармацыі «Вясны», Хлыстова затрымалі разам з іншымі двума адвакатамі, у тым ліку загадчыкам юрыдычнай кансультацыі. Пазней дваіх адвакатаў вызвалілі, але загадчыка юркансультацыі звольнілі з пасады.

Хлыстова дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў», там пазначана, што ён ужо адбывае пакаранне. Дакладна прысуд невядомы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула