БЕЛ Ł РУС

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

14.08.2025 / 21:27

Nashaniva.com

Грамадзянін Кітая Вэй Цянь Лін спрабаваў незаконна вывезці з ЗША ў Ганконг больш за 850 рэдкіх чарапах і іншых жывёл агульным коштам каля 1,4 мільяна даляраў. Ён адправіў больш за 220 пасылак, падпісваючы іх як «пластыкавыя цацкі», але на мяжы выявілі, што ўнутры знаходзіліся жывыя жывёлы, звязаныя і загорнутыя ў шкарпэткі, паведамляе NBC News.

Фота: AP

Акрамя чарапах, Лін адправіў 11 пасылак з рэптыліямі, у тым ліку з атрутнымі змеямі. Ён прызнаўся, што наўмысна падаваў хлуслівую інфармацыю пра змесціва пасылак, каб жывёлы маглі некалькі тыдняў вандраваць да Ганконга.

Абодва віды чарапах — усходнія і трохпальцыя каробчатыя — знаходзяцца пад аховай Канвенцыі CITES і вельмі цэняцца на азіяцкіх рынках як экзатычныя свойскія жывёлы.

За такія дзеянні мужчыну пагражае да 5 гадоў турмы і штраф каля 250 тысяч даляраў або нават больш.

Каробчатыя чарапахі атрымалі сваю назву дзякуючы асабліваму шарніру ў панцыры, які дазваляе ім цалкам закрывацца, як у «каробцы», каб абараніцца ад драпежнікаў.

Чытайце таксама:

Маладыя бацькі ў 100 гадоў. У пары галапагоскіх чарапах упершыню нарадзіліся дзеці

Незвычайныя прыгоды. Праз паўгода блуканняў вілейская чарапаха вярнулася дадому

Пад Полацкам мужчына лавіў рыбу, а злавіў чарапаху

Каментары да артыкула