БЕЛ Ł РУС

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва

14.08.2025 / 20:48

Nashaniva.com

Паводле даных Міжнароднага валютнага фонду, у 2025 годзе Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва і цяпер лідзіруе па гэтым паказчыку сярод краін СНД, піша РБК.

Сталіца Казахстана Астана. Фота: Wikimedia Commons

ВУП на душу насельніцтва Казахстана склаў $14,77 тысячы, у Расіі гэты паказчык быў $14,26 тысячы, у Туркменістане — $13,34 тысячы. У Беларусі гэты паказчык — $7,88 тысячы.

Сярод краін, што некалі ўваходзілі ў СССР, першымі па гэтых паказчыках застаюцца краіны Балтыі: у Эстоніі — $32,76 тысячы, у Латвіі — $24,37 тысячы, у Літве — $30,84 тысячы. 

У 2024 годзе ВУП на душу насельніцтва ў Расіі складаў $14,79 тысячы, у Казахстане — $14,15 тысячы, у Эстоніі, Латвіі і Літве — $31,17 тысячы, $23,24 тысячы і $29,34 тысячы адпаведна.

ВУП на душу насельніцтва паказвае, колькі грошай у сярэднім прыпадае на аднаго чалавека ў краіне за год, і адлюстроўвае даступнасць тавараў і паслуг, узровень жыцця, а таксама ўплывае на меркаванне інвестараў і міжнародных арганізацый.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Казахстана папрасіў Эрдагана дапамагчы з экспартам нафты ў абыход Расіі

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем

Еўрасаюз да канца 2027 года збіраецца цалкам адмовіцца ад закупак расійскага газу

Каментары да артыкула