БЕЛ Ł РУС

Мужчына набыў падроблены тэлефон і перапрадаў яго далей

14.08.2025 / 17:52

Nashaniva.com

Мясцовы жыхар паведаміў у Астравецкі РАУС, што невядомы мужчына пад выглядам продажу мабільнага тэлефона выцягнуў з яго грошы ў памеры 1505 рублёў. Але даслаў не тое, пра што дамаўляліся, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Купец убачыў аб'яву пра продаж тэлефона Samsung S24 Ultra на адной з вялікіх інтэрнэт-пляцовак. У апісанні і падчас перапіскі прадавец сцвярджаў, што тэлефон арыгінальны.

У выніку мужчына перадаў грошы і аформіў дастаўку з Магілёўскай вобласці. Аднак пасля атрымання тэлефона ён засумняваўся ў яго арыгінальнасці. Прадавец жа грошы вяртаць адмовіўся.

Судова-экспертнае расследаванне пацвердзіла: тэлефон з пазнакай Samsung Galaxy S24 Ultra не з'яўляецца прадукцыяй брэнда Samsung.

Прадавец растлумачыў міліцыі, што сам нядаўна набыў гэты тэлефон, думаючы, што ён арыгінальны, а пасля вырашыў яго прадаць.

Чытайце таксама:

У Жлобіне мужчыну замест купленага камп'ютара прыслалі па пошце пусты корпус

Аператыўнікі на вакзале затрымалі кур’ера махляроў: ён спрабаваў вывезці за мяжу 90 000 рублёў

Мінчанку абвялі вакол пальца, прыкрыўшыся Трампам і Маскам

Каментары да артыкула