Швейцарыя далучылася да апошняга пакета санкцый ЕС супраць Беларусі
Швейцарыя далучылася да апошняга пакета санкцый ЕС супраць Беларусі, прынятага 18 ліпеня. Паводле прынятага яе кіраўніцтвам рашэння, замарожваюцца актывы васьмі беларускіх прадпрыемстваў абароннай галіны і забараняецца наданне ім эканамічных рэсурсаў.
Акрамя Швейцарыі, да гэтых санкцый раней далучыліся Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія і Украіна.
Санкцыйныя меры з гэтага пакета ўключаюць забарону імпарту зброі з Беларусі, кантроль экспарту і блакіроўку фінансавых аперацый. Для Беларусі і Расіі дзейнічаюць асобныя санкцыйныя дакументы.
Рада ЕС патлумачыла рашэнне ўвесці гэтыя санкцыі неабходнасцю рэагаваць на працяг удзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Чытайце таксама:
Восем краін далучыліся да апошняга пакета санкцый ЕС супраць Мінска
У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?