БЕЛ Ł РУС

«Белпол» паспрабуе зрабіць, каб у Германіі прыцягнулі да адказнасці бабруйскага садыста Шынвізэ

13.08.2025 / 21:40

Nashaniva.com

Прадстаўнік арганізацыі «Белпол» Уладзімір Жыгар даў аператыўны каментар на публікацыю «Нашай Нівы» пра былога начальніка аператыўна-рэжымнай часці калоніі №2 Бабруйска Дзмітрыя «Рудольфа» Шынвізэ, які пасля заканчэння працы рэпатрыяваўся ў Германію.

Дзмітрый Шынвізэ, фота: база «Пашпарт», Белпол

«Белпол» ужо праінфармаваў сваіх нямецкіх партнёраў пра сітуацыю, а таксама мы знаходзімся на пастаянным кантакце з іншымі дэмакратычнымі інстытутамі, каб справядлівасць перамагла і Шынвізэ быў прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці.

У тым ліку мы будзем удакладняць, ці паказаў Шынвізэ пры атрыманні грамадзянства Германіі такія факты сваёй біяграфіі», — заявіў Уладзімір Жыгар.

Чытайце таксама:

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Бунт у 2020-м, уцёкі зняволеных. Чым вядома калонія ў Бабруйску — самая вялікая ў Беларусі

Начальнік наваполацкай калоніі выйшаў на працу ў выходны, каб сарваць Бабарыку перадачу

Каментары да артыкула