БЕЛ Ł РУС

На дапамогу ахвярам рэпрэсій у Беларусі еўрапейцы выдзелілі больш за 2,4 мільёна еўра

13.08.2025 / 17:11

Nashaniva.com

У 2024 годзе быў створаны Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі палітвязняў у Беларусі і іх сем’яў. Ініцыятыва ўзнікла яшчэ ў 2022 годзе дзякуючы Офісу Святланы Ціханоўскай і аб’яднала ўжо наяўныя праваабарончыя структуры. Асноўная ўвага надаецца дапамозе тым, хто застаецца ў Беларусі. Deutsche Welle даведалася пра некаторыя падрабязнасці з дзейнасці гэтага фонду.

Партрэты палітвязняў перад будынкам пасольства Беларусі ў Вільні

Да працы далучыліся супрацоўнікі Нарвежскага Хельсінкскага камітэта і большасць вядомых арганізацый: BY_help, Bysol, «Краіна для жыцця», «Вольныя», INeedHelpBY, Dissidentby і яшчэ дзве структуры, назвы якіх не апублічваюцца. Арганізацыя BY_help нядаўна пакінула фонд.

Першапачатковы бюджэт фонда складаў 1,3 мільёна еўра, цяпер — каля 2,4 мільёна. Найбуйнейшы донар — Нарвегія (835 тысяч еўра), далей ідуць Данія — каля 669 тысяч еўра, Швецыя — 449 тысяч еўра, Люксембург — 250 тысяч еўра, Ісландыя — 10 каля 70 тысяч еўра), Іспанія — 50 тысяч еўра, Фінляндыя — 50 тысяч еўра (транш абяцаны, але на рахунак пакуль не паступіў), Эстонія і Латвія — па 30 тысяч еўра.

Самым буйным атрымальнікам сродкаў стаў By_Help, які накіраваў 642 984 еўра 370 пацярпелым. Далей ідзе Bysol — 320 144 еўра перавялі 509 ахвярам рэпрэсій, фонд «Краіна для жыцця» — 97 433 еўра для 132 бенефіцыяраў, INeedHelpBY за 41200 еўра набыў 1181 прадуктовы кошык, Dissidentby — 80 996 еўра накіравалі 178 пацярпелым (яшчэ каля 21 тысяч еўра застаюцца не выдаткаванымі).

Усяго на дапамогу ўжо пайшло больш за 1,18 мільёна еўра, рэшта — звыш 1,23 мільёна — застаецца на рахунку аператара фонду (НХК). Усе сродкі ідуць толькі на дапамогу, акрамя мінімальных адміністрацыйных выдаткаў (да 5%).

Фонд абяцаў калектыўнае кіраванне і кантроль праз Назіральную раду, але імёны яе ўдзельнікаў пакуль не раскрытыя. Гэта тлумачаць пытаннямі бяспекі і працэсам фармавання складу. Пасля запуску афіцыйнага сайта (запланаваны на верасень 2025) інфармацыю абяцаюць зрабіць адкрытай.

У ліпені 2025 года вакол двух буйных атрымальнікаў грошай узніклі скандалы. BY_help выйшаў з фонду пасля таго, як Нарвежскі Хельсінкскі камітэт выявіў сур’ёзныя праблемы з дакументацыяй і бяспекай даных. Bysol адхіліў свайго заснавальніка Андрэя Стрыжака ад працы пасля абвінавачванняў у непрыстойных дзеяннях і прызначыў новага прадстаўніка. Абедзве сітуацыі, паводле тлумачэнняў фонду, не паўплывалі на яго працу — дапамога працягваецца ў звычайным рэжыме.

Чытайце таксама:

Лявончык: На 18 тысяч тых, хто атрымаў дапамогу, было тры крымінальныя справы

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент

Каментары да артыкула