Грыбнік пайшоў у лісічкі і сустрэў «птушку-дыназаўра»
«Хтосьці страшнейшы за мядзведзя на маім шляху», — пажартаваў мужчына.
Скрыншоты відэа
Беларус выклаў відэа ў тыктоку, як пайшоў у лісічкі ў Налібоцкай пушчы і сустрэў рэдкую птушку.
«Хтосьці страшнейшы за мядзведзя на маім шляху. Ды гэта ж байцоўскі глушэц», — жартаўліва падпісаў відэа мужчына.
«Хацеў сабраць лісічкі, а тут такі дыназаўр», — напісаў ён.
Глушэц — гэта адна з самых буйных птушак у беларускіх лясах, з атрада курыных. Сустрэць іх можна нячаста. Яны жывуць у густых лясах Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей. Глушэц мае выдатныя слых і зрок, а таму заўважае чалавека здалёк.
Самец важыць каля пяці кілаграмаў (як індык), самкі меншыя — каля трох кілаграмаў.
Відэа грыбніка сабрала мільён праглядаў.