БЕЛ Ł РУС

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў

13.08.2025 / 8:41

Nashaniva.com

Былы палітвязень Юрась Зянковіч у эфіры «Белсату» заявіў, што будзе намагацца прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, якія яго катавалі за кратамі. Палітык і праўнік плануе падаць іск у амерыканскі суд.

Скрыншот відэа Белсат

Былы палітвязень Юрась Зянковіч у эфіры «Белсата» заявіў, што будзе намагацца прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, якія яго катавалі за кратамі. Палітык і юрыст плануе падаць іск у амерыканскі суд.

Ён растлумачыў, што амерыканскія законы дазваляюць асобе, якая зазнала катаванні, падаць заяву ў суд у ЗША. Такім чынам можна паспрабаваць прыцягнуць да адказнасці як дзяржаву, калі ідзецца пра злачынства супраць чалавечнасці, гэтак і канкрэтных людзей. Паводле былога палітвязня, справа, якую ён ініцыюе, адрозніваецца ад тых разбораў, што ладзяць у краінах ЕС:

«Тое, што адбываецца ў Еўропе, — гэта крымінальна-прававое пакаранне. Але ёсць яшчэ цывільна-прававая адказнасць, калі канкрэтныя людзі павінны не ў турме сядзець, а заплаціць за тое, што яны зрабілі. Канкрэтна ў гэтай справе я буду патрабаваць, каб заплацілі мне. І калі я прайду гэты шлях, любы іншы былы палітвязень зможа паўтарыць гэты шлях. Нават калі ён не грамадзянін ЗША, амерыканскае заканадаўства гэта дазваляе».

Зянковіч — амерыканскі юрыст і беларускі актывіст. Ён быў арыштаваны ў Маскве ў 2021 годзе паводле абвінавачвання ў замаху на Лукашэнку і дастаўлены ў Менск. Яго пакаралі ў межах «справы змоўцаў» паводле шэрагу крымінальных артыкулаў 11 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У гэтай справе праходзілі таксама літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў — кожнаму з іх прысудзілі 10 гадоў. У судзе Фядуту, Кастусёва і Зянковіча назвалі вінаватымі ў змове з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу неканстытуцыйным шляхам. Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі зняволенымі.

Зянковіча вызвалілі 30 красавіка ў выніку перамоваў амерыканцаў з Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула