БЕЛ Ł РУС

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію

12.08.2025 / 21:21

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт праводзіць прэс-канферэнцыю, прысвечаную маючай адбыцца сустрэчы Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным, запланаванай на пятніцу на Алясцы.

Кэралайн Лівіт. Фота: Win McNamee/Getty Images

Паводле слоў прэс-сакратаркі Трампа, сустрэча адбудзецца ў Анкорыджы — галоўным горадзе Аляскі.

Кэралайн Лівіт падкрэсліла, што галоўная мэта гэтай сустрэчы — спроба пакласці канец вайне і спыніць гвалт.

Тлумачачы, чаму на перамовы не быў запрошаны Уладзімір Зяленскі, прэс-сакратарка заявіла, што ініцыятыва паходзіла ад Пуціна. Трамп, маўляў, пагадзіўся на сустрэчу менавіта па ягонай просьбе, каб лепш зразумець, як можна пакласці канец вайне. Раскрываць дэталі нядаўняй размовы Трампа з Зяленскім Лівіт адмовілася.

Паводле яе слоў, размова Трампа з Пуціным будзе весціся адзін на адзін.

На пытанне. як Трамп будзе ацэньваць поспех сустрэчы і ці гатовы ён спыніць перамовы ў выпадку няшчырасці Пуціна, прэс-сакратарка адказала, што «не хацела б рабіць здагадак».

Гэтая сустрэча, дадала Лівіт, «магчымасць выслухаць адзін з бакоў канфлікту і атрымаць больш дакладнае разуменне шляхоў да міру». Яна таксама пацвердзіла, што ўжо ёсць планы датычна будучай паездкі Трампа ў Расію.

«Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію, але ў пятніцу Трамп сустрэнецца з Пуціным на Алясцы», — сказала Лівіт.

Чытайце таксама:

«Выстаўляючы прэтэнзіі да Трампа, я б параіў еўрапейцам азірнуцца назад, у люты 2015 года»

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый

Трамп заявіў, што ў пятніцу «паедзе ў Расію»

Чаму менавіта Аляску абралі для саміту Трампа і Пуціна па Украіне

Каментары да артыкула