БЕЛ Ł РУС

МЗС расказала, што цяпер з беларусамі, вызваленымі з працоўнага рабства

12.08.2025 / 15:31

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла факт вызвалення ў Іспаніі беларусаў, якія падвяргаліся працоўнай эксплуатацыі. На радзіму яны пакуль не вярнуліся. 

Фота: паліцыя Іспаніі

Як заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Руслан Варанкоў, пасольства Рэспублікі Беларусь у Мадрыдзе «неадкладна далучылася да працы і падтрымлівае пастаянны кантакт з іспанскімі праваахоўнымі органамі».

«Нашы дыпламаты гатовыя аказаць вызваленым грамадзянам неабходную кансульска-прававую падтрымку і забяспечыць суправаджэнне ва ўсіх пытаннях узаемадзеяння з мясцовымі ўладамі», — сказаў ён. 

Пры гэтым працягваюцца следчыя дзеянні. Пасля іх завяршэння беларусам «будзе забяспечана магчымасць бяспечнага вяртання на Радзіму».

Учора стала вядома, што ў Іспаніі ліквідавалі злачынную арганізацыю, якая займалася вытворчасцю і распаўсюджваннем кантрафактнай і кантрабанднай тытунёвай прадукцыі ў правінцыях Малага, Кордава і Севілья на поўдні краіны. На падпольных фабрыках знайшлі і вызвалілі 18 грамадзян трох краін — Беларусі, Кітая і В’етнама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула