БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней

12.08.2025 / 12:41

Nashaniva.com

Генпракуратура заявіла, што «юрыдычна пацверджаны» факт знішчэння ў лагеры смерці «Трасцянец» не менш як 546 тысяч чалавек, а не 206,5 тысячы, як лічылася раней.

Як заявіла прэс-служба, генпракуратура ініцыявала «актуалізацыю звестак» аб колькасці загінулых у самым буйным на акупіраванай тэрыторыі СССР лагеры смерці «Трасцянец».

«У выніку прынятых мер сістэма пахаванняў лагера смерці (урочышчы «Благаўшчына», «Шашкоўка», паблізу вёскі Малы Трасцянец) пастаўлена на дзяржаўны ўлік і паспартызавана адзіным комплексам з агульнай колькасцю пахаваных не менш як 546 тысяч чалавек, а не 206,5 тысячы, як лічылася раней», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Генпракуратура запатрабавала забяспечыць давядзенне да грамадскасці «поўнай і дакладнай інфармацыі аб рэальных маштабах трагедыі і наступствах генацыду беларускага народа», гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула