БЕЛ Ł РУС

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня

12.08.2025 / 11:14

Nashaniva.com

Прадпрыемства адмяняе шэраг аўтобусаў паміж двума сталіцамі.

«Дзяржаўным прадпрыемствам «Мінсктранс» з 14 жніўня да атрымання неабходных дазвольных дакументаў часова прыпыняецца выкананне рэйсаў па міжнародным маршруце Мінск — Вільня — Мінск з часам адпраўлення з Мінска ў 01:50, 10:20, 12:00, з Вільні ў 08:00, 17:30, 18:00», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ўчора стала вядома, што буйны аўтаперавозчык «Еўралайнс» адмяняе да 75 працэнтаў рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй.

Так на 12 жніўня былі адменены 20 рэйсаў з 26 паміж Беларуссю і Літвой. Засталіся толькі рэйсы з Мінска ў Вільню на 14:20, 16:00 і 20:00, а таксама з Вільні ў Мінск на 6:40, 9:00 і 13:00. Тое ж тычылася і 13 жніўня.

Афіцыйная прычына такой сітуацыі перавозчыкам не агучвалася. Тыя, каму пашанцавала звязацца са службай падтрымкі, атрымалі ветлівы адказ, што перавозчык робіць усё магчымае для таго, каб выправіць сітуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула