БЕЛ Ł РУС

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый

11.08.2025 / 19:2

Nashaniva.com

Па словах прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на брыфінгу ў Белым доме, расіяне занялі шэраг каштоўных украінскіх тэрыторый, і частку з іх ён паспрабуе вярнуць. Пры гэтым Трамп адзначыў, што можа наогул выйсці з мірнага працэсу.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Сустрэчу з Пуціным Трамп назваў пробнай. Ён дапусціў нармалізацыю гандлёвых адносін з Расіяй пасля падпісання мірнага пагаднення.

Яшчэ Трамп у чарговы раз усклаў адказнасць за вайну і на Уладзіміра Зяленскага:

«Я з ім добра ладжу, але я зусім не згодны з тым, што ён зрабіў. Цалкам не згодны. Гэта вайна, якой не павінна было быць».

Таксама ён пераказаў у своеасаблівай форме наратыў расійскай прапаганды пра «Кіеў за тры дні»:

«Расіяне былі б у Кіеве праз 4 гадзіны, калі б ехалі па шашы. Але расійскі генерал вырашыў праехаць праз сельскагаспадарчыя ўгоддзі».

Пры гэтым прэзідэнт ЗША заявіў, што ва Украіне ў адпаведнасці з апытаннямі нібыта 88% жыхароў хочуць заключэння здзелкі аб міры з Расіяй.

Што да Расіі, то яна

«краіна, якая ваюе. Менавіта гэтым яны і займаюцца, яны вядуць шмат войнаў. Яны перамаглі Гітлера і Напалеона».

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што ў пятніцу «паедзе ў Расію»

Чаму менавіта Аляску абралі для саміту Трампа і Пуціна па Украіне

Генеральны сакратар НАТА: Статус украінскіх тэрыторый абмяркоўваць давядзецца

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне

Пасол Украіны ў ЗША: Уся Украіна моліцца, каб Трамп на перамовах дасягнуў выдатных вынікаў

Каментары да артыкула