БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву

11.08.2025 / 11:24

Nashaniva.com

Любое пагадненне з Расіяй павінна прадугледжваць удзел Еўрапейскага саюза, заявіла лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская ў святле запланаванай сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна.

Паводле слоў Ціханоўскай, гаворка ідзе не толькі пра Украіну, але і пра ўвесь еўрапейскі рэгіён, уключаючы Беларусь і Малдову.

Ціханоўская падкрэсліла, што кожная краіна ў рэгіёне будзе закранута такой дамовай, і заклікала не дапусціць стварэння Масквой сфер уплыву.

«Любая дамова з Расіяй павінна таксама ўключаць і ЕС — гэта не толькі пра Украіну, але пра ўвесь еўрапейскі рэгіён, уключаючы Беларусь і Малдову.

Кожная краіна ў нашым рэгіёне будзе закранута такой дамовай. Мы не павінны дапусціць, каб Масква (Расія) стварала сферы ўплыву», — напісала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула