БЕЛ Ł РУС

Прычынай ДТЗ у Гродзенскай вобласці, дзе загінулі тры чалавекі, сталі складаныя ўмовы надвор'я

11.08.2025 / 7:20

Nashaniva.com

У МУС расказалі падрабязнасці смяротнага ДТЗ у Гродзенскай вобласці — адзін з аўтамабіляў у складаных умовах надвор’я выехаў на сустрэчную паласу.

Фота: МУС

Аварыя адбылася 10 жніўня каля 18.20 недалёка ад Казлоўшчыны Дзятлаўскага раёна. У выніку ДТЗ загінулі 47-гадовы кіроўца і 47-гадовая пасажырка аўтамабіля «Рэно», 48-гадовы кіроўца «Мэрсэдэса».

У ДТЗ пацярпелі яшчэ трое непаўналетніх (4, 12 і 17 гадоў) і двое дарослых — 23 і 24 гадоў. Ім аказваецца медыцынская дапамога.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Мэрсэдэса» ў складаных умовах надвор’я выехаў на устрэчную паласу і здзейсніў сутыкненне з «Рэно», — сказаў в.а. начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Седа.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне ПДР, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць дзвюх і больш асобаў) Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула