БЕЛ Ł РУС

Азербайджан рыхтуе адказ на ўдары Расіі па азербайджанскіх нафтагазавых аб’ектах ва Украіне

10.08.2025 / 21:9

Nashaniva.com

10 жніўня сазваніліся прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Яны абмяркоўвалі ў тым ліку ўдары расійскіх войскаў па газавай інфраструктуры Украіны, па якой праходзіць азербайджанскі газ, а таксама па нафтавай базе азербайджанскай кампаніі SOCAR у Адэсе. Кіраўнікі краін выказалі абурэнне дзеяннямі расійскіх узброеных сіл, паведамляе Caliber.Az.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: Yevgeny Biyatov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па звестках партала, атрыманых ад вартых даверу крыніц, калі Расія працягне сваю агрэсіўную палітыку ў дачыненні да інтарэсаў Азербайджана, то афіцыйны Баку пачне разглядаць пытанне аб зняцці эмбарга на пастаўкі ўзбраення Украіне, якое знаходзіцца ў яго арсенале.

Удары Расіі па энергетычных аб'ектах Азербайджана на тэрыторыі Украіны змушаюць Баку прымаць меры ў адказ.

У ноч з 7 на 8 жніўня 2025 года расійскія войскі атакавалі нафтабазу Азербайджанскай кампаніі SOCAR у Адэскай вобласці Украіны. Пяць ударных дронаў «Шахед» ударылі па нафтабазе, выклікаўшы пажар і пашкодзіўшы дызельны трубаправод. Чацвёра супрацоўнікаў кампаніі атрымалі цяжкія раненні.

Гэта ўжо другі напад за апошнія тыдні на аб'екты ва Украіне, звязаныя з Азербайджанам. Раней была атакаваная газаразмеркавальная станцыя паблізу Арлоўкі, ключавы элемент Трансбалканскага газаправода, па якім 28 чэрвеня ва Украіну пачаў паступаць азербайджанскі газ.

Чытайце таксама:

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы

Расія наносіць удары па азербайджанскіх нафтагазавых аб'ектах ва Украіне

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў

Каментары да артыкула