БЕЛ Ł РУС

Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі

10.08.2025 / 9:38

Nashaniva.com

Максім Мірны ўвайшоў у трэнерскі штаб Арыны Сабаленкі ў якасці кансультанта на турніры ў Цынцынаці і будучы US Open-2025, піша Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Максім Мірны. Фота: НАК

Сабаленка ўжо правяла трэніроўкі з Мірным у ЗША.

Максім Мірны — алімпійскі чэмпіён 2012 года ў пары з Вікторыяй Азаранкай, шматразовы пераможца турніраў Вялікага шлема ў пары, адзін з самых паспяховых тэнісістаў у гісторыі Беларусі.

У 2023 годзе Максім Мірны пакаяўся за тое, што ў 2020-м публічна падтрымаў беларускі народ, а не рэжым Лукашэнкі. У жніўні 2020 года, калі ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў разгарэліся пратэсты, ён выступіў супраць гвалту і заклікаў міжнародную супольнасць дапамагчы яго спыніць. Той пратэсны пост быў выдалены з інстаграма Мірнага толькі ў канцы лютага 2021 года.

Пазней стала вядома, што ў Максіма выявілі злаякасную пухліну ў галаве. Спартсмену правялі трэпанацыю чэрапа і выдалілі пухліну ў адной з мінскіх бальніц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула