БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА

9.08.2025 / 20:5

Nashaniva.com

У Маладзечне 9 жніўня адбылося трагічнае ДТЗ, у выніку якога загінула 31-гадовая жанчына.

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтамабіля Lexus, спрабуючы прыпаркавацца на стаянцы каля крамы на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, верагодна, пераблытаў педалі.

Машына рэзка паскорылася, выехала на пешаходную дарожку і збіла жанчыну, якая ішла па ёй разам са сваім падлеткам-пасынкам і сабакам, а потым заехала на прыступкі крамы.

Медыкі прыбылі вельмі хутка, але выратаваць пацярпелую не змаглі. Падлетак атрымаў нязначныя траўмы і цяпер знаходзіцца пад наглядам дактароў у бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула