БЕЛ Ł РУС

Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву

9.08.2025 / 17:15

Nashaniva.com

9 жніўня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне пройдзе маштабны канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа, разлічаны на 60 тысяч гледачоў, і атмасфера гэтага мерапрыемства ў горадзе вельмі адчуваецца, піша Reform.news.

Скрыншот з відэа

Фанаты пачалі збірацца ў горадзе яшчэ 7 жніўня, ладзячы вечарыны на вуліцах, у транспарце і кавярнях. Масавыя гулянні адбыліся каля Віслы, Палаца культуры і навукі і ў розных раёнах сталіцы.

@tashetsky #стадікразеесьом #концерт #макскоржконцерт #варшава #двіж #втоп #fyp ♬ Разнесем - Макс Корж

Уваход на канцэрт пачаўся за дзве гадзіны да пачатку, каб усе паспелі прайсці дагляд. Некалькі вуліц перакрылі і змянілі рух транспарту для зручнага патоку гледачоў. На мерапрыемства забаронена прыносіць торбы любога памеру.

Пасля канцэрту запланаваная вялікая вечарынка ў Laplaya Club а 22:00. Гэта будзе першы выступ Каржа ў 2025 годзе і толькі другі ў яго кар’еры ў Варшаве.

Дванаццаць гадоў таму ён збіраў тут усяго 500 чалавек, а цяпер выступіць перад дзясяткамі тысяч на галоўным стадыёне Польшчы — і ніводзін іншы выканаўца з Беларусі, Расіі ці Украіны яшчэ не збіраў поўны PGE Narodowy.

Чытайце таксама:

Напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новы трэк

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня

Пракоп'еў і Лібер напісалі ліст да Макса Каржа

Каментары да артыкула