БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць

9.08.2025 / 9:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які заявіў пра магчымы будучы «абмен тэрыторыямі» паміж Расіяй і Украінай дзеля спынення вайны, піша Бі-бі-сі.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

«Адказ на ўкраінскае тэрытарыяльнае пытанне ўжо ёсць у Канстытуцыі Украіны. Адыходзіць ад гэтага ніхто не будзе і не зможа. Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць», — заявіў Зяленскі ў ранішнім звароце.

Напярэдадні газета Wall Street Journal паведаміла са спасылкай на крыніцы, што Уладзімір Пуцін быццам бы гатовы на перамір’е ў абмен на адмову Украіны ад Данецкай і Луганскай абласцей, якія ў значнай ступені кантралюе Расія.

«Украіна гатовая да рэальных рашэнняў, якія могуць даць мір. Любыя рашэнні, што супраць нас, любыя рашэнні, што без Украіны, — яны адначасова і рашэнні супраць міру. Яны нічога не дадуць. Гэта мёртвыя рашэнні, яны ніколі не спрацуюць», — напісаў Зяленскі, дадаўшы, што гатовы працаваць з Трампам і іншымі партнёрамі «дзеля рэальнага міру».

Трамп і Пуцін сустрэнуцца для абмеркавання перамір’я 15 жніўня ў ЗША, у штаце Аляска.

Чытайце таксама:

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы

Каментары да артыкула