БЕЛ Ł РУС

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў

9.08.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Зяленскі павінен быць гатовы «падпісаць нешта», каб скончыць вайну ва Украіне, сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 8 жніўня на брыфінгу ў Белым доме заявіў, што ў мірнай дамове адносна расійска-украінскай вайны варта чакаць «пэўны абмен тэрыторыямі», піша «Украінская праўда».

Потым Трамп дадаў, што сустрэча з Пуціным можа прайсці 15 жніўня на Алясцы.

Зяленскі павінен быць гатовы «падпісаць нешта», каб скончыць вайну ва Украіне, сказаў прэзідэнт ЗША.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што ў працэсе анансаванай дамовы будзе праведзены абмен тэрыторыямі на карысць абодвум бакам.

«Гаворка ідзе пра тэрыторыі, за якія тры з паловай гады ішлі жорсткія баі, што забралі жыцці многіх украінцаў і расіян. Зараз плануюць вярнуць частку гэтых земляў і правесці ўзаемны абмен. Працэс складаны і няпросты, але мы вернем частку тэрыторый, правядзём пэўныя абмены, і гэта будзе на карысць абодвум бакам».

Трамп дадаў, што «калі б ЗША не ўмяшаліся, вайна паміж Украінай і Расіяй ператварылася б у сусветную. Я гэта спыніў».

«Зараз адзінае пытанне — калі гэта будзе ўрэгулявана. І гэта можа здарыцца вельмі хутка», — адзначыў ён.

Таксама прэзідэнт ЗША лічыць, што ёсць шанец на трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Зяленскім. Ён лічыць, што Пуцін хоча міру гэтак жа, як Украіна і іншыя лідары Еўропы.

Чытайце таксама:

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна

Трамп: Пуціну не трэба сустракацца з Зяленскім перад сустрэчай са мной

Каментары да артыкула