БЕЛ Ł РУС

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна

9.08.2025 / 7:4

Nashaniva.com

Высокапастаўленыя чыноўнікі з ЗША, Украіны і некалькіх еўрапейскіх краін збіраюцца сустрэцца на гэтых выходных у Вялікабрытаніі, каб паспрабаваць узгадніць пазіцыі перад сустрэчай Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, паведамляе выданне Axios са спасылкай на тры інфармаваныя крыніцы.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц і прэм'ер-міністр Вялібратыніі Кір Стармер. Фота: Ben Stansall — WPA Pool/Getty Images

Украіна і некалькі саюзнікаў па НАТА занепакоены тым, што Трамп можа пагадзіцца на прапанову Пуціна аб спыненні вайны і абмене тэрыторыямі з Кіевам без уліку іх пазіцыі, тлумачыць выданне.

Пра тое, што Пуцін падчас сустрэчы са спецпасланнікам Трампа Сцівам Уіткафам 6 жніўня даў зразумець, што гатовы пайсці на перамір’е ўзамен на тэрытарыяльныя ўступкі, раней паведамляла Wall Street Journal са спасылкай на ўкраінскія і еўрапейскія крыніцы.

Пазней Трамп казаў, што на парадку яго будучай сустрэчы з Пуціным — абмеркаванне «абмену тэрыторыямі» паміж Расіяй і Украінай.

Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі адбудзецца 15 жніўня на Алясцы, дату і месца пацвердзілі абодва бакі.

Чытайце таксама:

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы

ЗША пачнуць перадаваць зброю Украіне па-новаму

Каментары да артыкула