БЕЛ Ł РУС

Бабарыка быў страшна шчаслівы, калі даведаўся, што стаў дзедам — яго дачка нарадзіла ў Аўстраліі

8.08.2025 / 21:48

Nashaniva.com

Былы адвакат палітзняволеных Віктар Мацкевіч расказаў Deutsche Welle, як адзін з ягоных знакамітых падабаронных, Віктар Бабарыка, паводзіў сябе ў турме і што нават там яго радавала. 

Віктар Бабарыка

— Віктар, раскажыце пра вашу працу з Віктарам Бабарыкам. Выказваў ён шкадаванне, што ўлез у палітыку? І што дапамагала яму трымацца ў зняволенні?

— З Бабарыкам я пачаў працаваць, калі ён ужо знаходзіўся ў калоніі ў Наваполацку. Яму было вельмі прыемна, калі яго наведвалі, таму што мы прывозілі навіны ад дзяцей.

У канцы 2022 года ягоная дачка нарадзіла ў Аўстраліі. Я прыносіў яму фатаграфіі, паказваў унучку. Ён быў страшна шчаслівы — гэта яго вельмі падтрымлівала, ён быў на пазітыве.

Я таксама паведамляў яму навіны ад сына, які тады знаходзіўся ў СІЗА. Сіла і стойкасць Эдуарда таксама яго натхнялі.Ён расказваў, што ў зняволенні займаецца ёгай, шмат чытае, вучыць англійскую і дапамагае вучыць іншых. Для Віктара Дзмітрыевіча гэта было важна.

Ён ніколі не скардзіўся і не казаў: «Навошта я пайшоў на выбары». Думаю, ён і цяпер на пазітыве, верыць, што ўсё хутка скончыцца. Тым больш што ёсць некаторыя зрухі з вызваленнем палітвязняў. Таму выключаць нічога нельга — трэба верыць, і ён верыць.

Чытайце таксама:

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч

Вызвалены палітвязень Балахонаў: Бабарыка ўвесь час на ШІЗА і ПКТ

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Супрацоўніца СІЗА крычыць канваіру: «Асцярожней! Ты вядзеш Нобелеўскага лаўрэата!»

«Быў проста валанцёрам». Што вядома пра начальніка аховы штаба Бабарыкі, якога паказалі па АНТ

Каментары да артыкула