БЕЛ Ł РУС

Украінскае ГУР правяло атаку на расійскую часць у Краснадарскім краі

8.08.2025 / 20:55

Nashaniva.com

Раніцай 8 жніўня ў пасёлку Афіпскі, што ў Краснадарскім краі Расіі, украінскае Галоўнае ўпраўленне разведкі правяло атаку на вайсковую частку 90-й зенітна-ракетнай брыгады, паведамляе РБК-Украіна на падставе сведчання сваіх крыніц ва ўкраінскай разведцы. 

У выніку выбухаў, як паведамляецца, загінулі як мінімум 12 расійскіх вайскоўцаў, яшчэ дзясяткі былі параненыя, а таксама знішчаная вайсковая тэхніка.

Вакол месца выбухаў хутка сабраліся машыны хуткай дапамогі і спецслужбаў. Мясцовыя ўлады абвясцілі рэжым «антатэрарыстычнай аперацыі» і перакрылі раён.

Каб схаваць факт атакі, расійскія ўлады распаўсюдзілі інфармацыю, нібыта выбухі адбыліся праз няспраўнасць газавага абсталявання ў машыне, а ФСБ пачала выдаляць згадкі пра здарэнне ў СМІ і сацсетках.

Паводле сведчанняў ГУР, гэтая брыгада ўдзельнічала ў баявых дзеяннях супраць Украіны на Херсонскім і Запарожскім кірунках.

Чытайце таксама:

У ЗША назвалі пяць магчымых сцэнарыяў заканчэння вайны ва Украіне

Расія зноў рыхтуецца да выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?

Заходнія спецслужбы фіксуюць зніжэнне колькасці расійскіх дыверсій у Еўропе

Каментары да артыкула