БЕЛ Ł РУС

Сем выпускнікоў аднаго каледжа пакаралі за адмову ад працы па размеркаванні

8.08.2025 / 18:11

Nashaniva.com

З пачатку 2025 года сем выпускнікоў Клічаўскага аграрна-тэхнічнага каледжа, якія адмовіліся працаваць па размеркаванні, былі прызнаныя вінаватымі судом і павінны вярнуць за навучанне агульную суму больш за 42 тысячы рублёў.

Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж. Фота: adukar.com

Як паведаміла Генеральная пракуратура, у большасці выпадкаў выпускнікі не адпрацавалі абавязковы тэрмін з-за звальнення па сваёй віне — напрыклад, з-за прагулаў.

У адным з выпадкаў студэнт падпісаў дамову на мэтавую падрыхтоўку з каледжам і ўпраўленнем сельскай гаспадаркі Бабруйскага райвыканкама. Пасля заканчэння вучобы яго накіравалі працаваць слесарам у сельскагаспадарчую арганізацыю на тры гады. Аднак праз кароткі час яго прызвалі ў войска, і пасля службы ён на працу не вярнуўся. У выніку пракурор Клічаўскага раёна падаў у суд і запатрабаваў спагнаць з яго амаль 10 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Беларуска ў 36 гадоў паступае ва ўніверсітэт на дзённае

Службу ў арміі будуць залічваць у абавязковую адпрацоўку па размеркаванні

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Каментары да артыкула