БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка павялічыць колькасць месцаў у некаторых цягніках

8.08.2025 / 15:55

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка павялічыць колькасць месцаў у цягніках, якія ходзяць з Мінска ў Брэст і Гомель.

Фота ілюстрацыйнае

Прэс-служба БЧ паведаміла, што з 11 жніўня павялічыла колькасць месцаў у цягніках міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа па напрамках Мінск — Брэст — Мінск (цягнік №727/728) і Мінск — Гомель — Мінск (цягнікі №716/739, №747, №758/757).

Такое рашэнне, як сцвярджаецца, прынята для паляпшэння якасці паслуг і з улікам высокага попыту на перавозкі пасажыраў.

Чытайце таксама:

У Магілёве мужчына заснуў на рэйках, трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

Міліцыя стане больш пільна сачыць за чыгункай

Беларуская чыгунка збіраецца пусціць больш цягнікоў у Маскву

Каментары да артыкула