У Паставах жанчына выкінула ката з акна пятага паверха
Заведзена крымінальная справа.
Ілюстрацыйнае фота
Увечары 16 ліпеня мінакі ўбачылі, як жанчына скінула ката з акна кватэры на пятым паверсе, і паведамілі пра гэта ў міліцыі, паведамляе Следчы камітэт.
Хатняя жывёла загінула. На допыце жанчына патлумачыла прычыну агрэсіі: кот яе падрапаў.
«Устаноўлена, што на працягу ўсяго дня 58-гадовая мясцовая жыхарка распівала спіртное дома. Увечары яна паспрабавала прагнаць свайго ката з падаконніка, аднак той падрапаў яе. Раззлаваўшыся, пенсіянерка выкінула хатняга гадаванца з акна», — гаворыцца ў паведамленні СК.
Крымінальная справа заведзена па ч.1 арт. 339¹ (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яе гібель) Крымінальнага кодэкса, што караецца штрафам, грамадскімі працамі, выпраўленчымі працамі або нават арыштам.