БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі расказаў, што адбывалася на Валадарцы 9 жніўня 2020 года

7.08.2025 / 23:20

Nashaniva.com

« Я думаў, што ўсё, зараз уварвуцца нас вызваляць», — згадаў ён у эфіры «Белсата».

Сяргей Ціханоўскі. Скрын відэа: belsat_news / YouTube

9 жніўня 2020 года Сяргей Ціханоўскі знаходзіўся ў СІЗА на Валадарскага.

«Памятаю, у 9 вечара быў адбой. І трохі пазней, бліжэй да 11-ці [сталі чутны] крыкі нейкія, узрывы. Людзі за дзвярыма. Міліцыянеры. Чуў іх размовы. Ім выдалі зброю. То-бок, чалавек стаяў з пісталетам каля маёй камеры. Не ведаю, супала так ці не, што ён каля маёй камеры стаяў. Яны былі вельмі напужаныя», —

згадаў Сяргей Ціханоўскі падзеі пяцігадовай даўніны ў эфіры тэлеканала «Белсат».

Па словах былога палітвязня, у той вечар ён чуў размову канваіраў, якая дала яму надзею на вызваленне:

«Дзяўчына-канваір пыталася: «А што здарылася?» Гавораць: «Прарвалі». «А што прарвалі? Дзе прарвалі?». «Усюды». Я думаў, што ўсё, зараз уварвуцца нас вызваляць».

Ціханоўскі адзначае, што прыкладна да гадзіны ночы «ўсё цалкам супакоілася» і канваірам па рацыі сказалі здаць пісталеты.

Пра выезд жонкі, па словах Сяргея, ён даведаўся ад сваіх адвакатаў.

«Мне расказалі, што і як адбылося. Што Святлана пайшла падаваць скаргу ў ЦВК разам з адвакатам, па-мойму, з [Максімам] Знакам. І ўсё. Яна з гэтага ЦВК ужо не вярнулася. Яе чакалі журналісты. З іншага ўваходу [яе] некуды выкінулі і ўсё».

Што тычыцца Андрэя Паўлючэнкі, які перадаў грошы Святлане, то Ціханоўскі згадвае, што прыняў яго за сумнавядомага палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнку:

«Я Лукашэнку ў СІЗА КДБ кажу: «І вы што, гэтую поскудзь Паўлічэнка адправілі да маёй жонкі?» А Лукашэнка, ведаеце, што сказаў? «Не, гэта іншы». Ён таксама разумее, пра што гаворка…»

Чытайце таксама:

«Я хачу яму іх у твар кінуць». Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што Святлана казала пра грошы ад Лукашэнкі

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў

Каментары да артыкула