9 жніўня ў Варшаве з'явіцца бел-чырвона-белае падсвятленне
9 жніўня 2025 года Палац культуры і навукі ў Варшаве, а таксама Сілезска-Дамброўскі мост польскай сталіцы будуць падсвечаныя ў бела-чырвона-белыя колеры ў знак салідарнасці з беларусамі. Такое рашэнне прыняў прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі па просьбе прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі — Паўла Латушкі і Паўла Баркоўскага — у сувязі з пяцігоддзем падзей Рэвалюцыі Годнасці.
У мэрыі Варшавы падкрэслілі, што гэта сімвалічны жэст падтрымкі беларускага народу ў важны для яго дзень. Таксама прадстаўніца мэрыі возьме ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь», якая будзе прымеркаваная да гэтай даты.
Павел Латушка выказаў падзяку польскаму кіраўніцтву і грамадству за падтрымку Беларусі на працягу пяці гадоў. Павел Баркоўскі адзначыў, што падсвятленне — гэта сведчанне таго, што Варшава памятае пра беларускую барацьбу і працягвае выказваць салідарнасць.
Чытайце таксама:
У Аб'яднаным пераходным кабінеце чакаюцца новыя прызначэнні. Не толькі «міністр эканомікі»