Трамп сустрэнецца з Пуціным, калі той перад тым сустрэнецца з Зяленскім
Дональд Трамп гатовы сустрэцца з Уладзімірам Пуціным толькі пры ўмове, што той спачатку правядзе перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта заявіў прадстаўнік адміністрацыі ЗША ў каментары для The New York Post.
Фота: AP Photo, Files
Чыноўнік адзначыў, што сустрэча Трампа з Пуціным магчымая толькі пасля перамоў паміж Пуціным і Зяленскім. Месца патэнцыйнай сустрэчы амерыканскага і расійскага лідараў пакуль не вызначана.
Раней памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заяўляў, што сустрэча паміж Пуціным і Трампам можа адбыцца ўжо на наступным тыдні. Сам Трамп таксама казаў, што існуюць «добрыя шанцы» на перамовы з расійскім кіраўніком.
У якасці месца для такога саміту Пуцін лічыць прыдатнымі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Чытайце таксама:
Рубіа: Ключавым элементам заканчэння вайны РФ супраць Украіны будзе пытанне тэрыторый
Каманда Трампа ўжо пачала планаваць сустрэчу прэзідэнта ЗША з Пуціным
Белы дом: Сустрэчу Трампа і Пуціна прапанаваў расійскі бок
Сустрэча Трампа і Пуціна будзе, але не факт, што на наступным тыдні