Польшча ўвяла санкцыі супраць яшчэ аднаго беларускага прадпрыемства
Улады Польшчы ўвялі санкцыі супраць яшчэ аднаго беларускага пастаўшчыка азотных угнаенняў — мінскага прадпрыемства «ГрандГраніт». Польскія ўлады мяркуюць, што гэтая кампанія займалася перапродажам угнаенняў, вырабленых на заводзе «Гродна Азот», які ўжо знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.
Фота: grandgranit.net
«ГрандГраніт» пачаў займацца пастаўкамі мінеральных угнаенняў толькі з мая 2024 года, а раней спецыялізаваўся на гандлі гранiтным шчэбнем і цёмнымі нафтапрадуктамі. Польскі бок мяркуе, што кампанія выконвала ролю пасярэдніка.
У сувязі з гэтым Польшча прыняла рашэнне абмежаваць дзейнасць «ГрандГраніта»:
- замарозіць яго фінансавыя сродкі і рэсурсы на тэрыторыі краіны;
- забараніць аказанне фінансавай дапамогі;
- выключыць фірму з удзелу ў дзяржаўных закупках і тэндэрах.
Чытайце таксама:
У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?
Лукашэнка будуе сакрэтны завод па вытворчасці дронаў у Мінску
Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць
Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС