БЕЛ Ł РУС

Сергеенка носіць гадзіннік «Смерць шпіёнам», а Вакульчыку жонка не дазволіла

7.08.2025 / 16:58

Nashaniva.com

У кулуарах нарады ў Лукашэнкі цяперашнія і былыя кэдэбісты сабраліся цесным колам і абмяркоўвалі свае гадзіннікавыя гісторыі. Гэта паказалі па тэлебачанні ў анонсе да перадачы «Время Первого». 

Скрыншот з відэа

Цяперашні старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, які да прызначэння ў 2019 годзе на пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі быў першым намеснікам старшыні КДБ, прадэманстраваў гадзіннік з надпісам «Смерть шпионам». 

Аказалася, што такі ёсць не толькі ў яго, але і ў іншых прысутных, толькі што носяць яго рэдка. Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч чамусьці баіцца да яго нават дакрануцца, таму ён «стаіць» у яго ў кабінеце. Намеснік Вальфовіча, былы кіраўнік упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Аляксандр Невяроўскі такі гадзіннік «адзін раз надзяваў».

А ў колішняга старшыні КДБ, а цяперашняга кіраўніка Апарата Савета Міністраў Валерыя Вакульчыка гісторыя зусім асобная: 

«У мяне жонка пабачыла такі гадзіннік, калі я прынёс… Гаворыць, ты не ўздумай, я цябе адразу папярэджваю: на кожны дзень я табе яго насіць не дам!»

На пытанне, чаму ў жанчыны была на гэты прадмет такая парадаксальная рэакцыя, быў не менш парадаксальны адказ: «Таму што спадабаўся ёй». 

І толькі цяперашні старшыня КДБ Іван Церцель стаяў ды ўсміхаўся, але ўласнай гісторыяй узаемадзеяння з чэкісцкім гадзіннікам на камеру не падзяліўся.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Шкадаваць грошай для КДБ не трэба

Лукашэнка праводзіць нараду з КДБ

Агент КДБ, чыё імя было на канверце для Ціханоўскай, мае пашпарт прыкрыцця і катаўся за мяжу

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Каментары да артыкула