Кіроўцаў і кантралёраў мінскага грамадскага транспарту аснасцілі трывожнымі кнопкамі
Для аператыўнага спынення парушэнняў грамадскага парадку кіроўцаў і кантралёраў вырашылі забяспечыць «трывожнымі кнопкамі»: пры яе націсканні аўтаматычна прыязджае міліцыя.
Фота: Мінск-галоўнае
У «Мінсктрансе» заявілі, што «трывожныя кнопкі» ўжо ўсталяваныя і працуюць напоўніцу. У аўтобусах, тралейбусах і трамваях яны знаходзяцца ў кабіне кіроўцы, а ў кантралёраў — у смартфонах. Такую неабходнасць на прадпрыемстве патлумачылі «гарантаваннем бяспекі жыцця і здароўя пасажыраў у транспарце».
«Падставай для выкліку нараду міліцыі з’яўляецца здзяйсненне грамадзянамі адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама рознага роду здарэнні», — удакладнілі ў прэс-службе «Мінсктранса»
Што тычыцца кантралёраў, то прычынай для выкліку нараду можа стаць «спроба збегчы з месца вядзення адміністрацыйнага працэсу».