БЕЛ Ł РУС

Белы дом: Сустрэчу Трампа і Пуціна прапанаваў расійскі бок

7.08.2025 / 7:44

Nashaniva.com

Трамп сказаў, што падчас сустрэчы спецпасланніка Уіткафа з прэзідэнтам Пуціным у Маскве быў дасягнуты вялікі прагрэс.

Кэралайн Лівіт. Фота: Win McNamee/Getty Images

У Белым доме заявілі, што ініцыятыва наконт правядзення сустрэчы паміж прэзідэнтамі ЗША і Расіі падчас сустрэчы спецпасланніка Стыва Уіткафа ў Маскве паходзіла ад расійскага боку. Пра гэта заявіла прэс-сакратараі Белага дома Кэралін Лівіт, піша «Укрінфарм».

Як заявіў у сераду прэзідэнт Трамп у Truth Social, падчас сустрэчы спецпасланніка Уіткафа з прэзідэнтам Пуціным быў дасягнуты вялікі прагрэс.

Расіяне выказалі жаданне сустрэцца з прэзідэнтам Трампам, і прэзідэнт адкрыты да сустрэчы як з прэзідэнтам Пуціным, так і з прэзідэнтам Зяленскім».

Прэс-сакратарка Белага дома таксама падкрэсліла, што Трамп імкнецца да завяршэння гэтай вайны.

Адначасова яна не ўдакладніла, чыя гэта была ініцыятыва — правесці сумесную сустрэчу прэзідэнтаў ЗША, Украіны і Расіі пасля магчымых перамоваў Трампа і Пуціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула