У Беларусь прыбылі першыя расійскія вайскоўцы для сумесных вучэнняў
Іх сустракалі з караваем.
Фота тут і далей: «Ваяр»
У Беларусь прыбыў першы эшалон з расійскімі вайскоўцамі і тэхнікай для падрыхтоўкі і далейшага ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2025», паведамляе Міністэрства абароны.
Вучэнне пройдзе ў верасні.
«У ходзе вучэння мы плануем адпрацаваць новыя формы і спосабы прымянення падраздзяленняў воінскіх частак сухапутных войскаў на аснове аналізу апошніх сучасных ваенных канфліктаў. Падобнага роду вучэнні праходзяць на рэгулярнай аснове з перыядычнасцю ў два гады, напераменку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі», — пракаментаваў намеснік камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік Павел Шабека.
Спачатку вучэнні планавалі праводзіць ля межаў ЕС, але пасля перанеслі ўглыб краіны.