У лагер «Зубраня» прывезлі дзяцей з Індыі
У дзіцячы лагер «Зубраня» прыбылі 24 падлеткі з Індыі. Як паведаміла Міністэрства адукацыі Беларусі, візіт адбываецца ў межах міжнароднай змены пад назвай «Беларусь — Індыя: на крылах дружбы», а дзеці прыбылі на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі.
Фота: t.me/MinobrofBelarus
Індыйскія дзеці правядуць у Беларусі 12 дзён.
«Будуць адпачываць, аздараўляцца і, вядома, заглыбляцца ў нашу культуру — ад традыцый і рамёстваў да народных песень і танцаў. Жывыя зносіны, супольныя гульні, экскурсіі і творчыя сустрэчы дапамогуць юным гасцям лепш спазнаць Беларусь, а нашым дзецям — адкрыць для сябе яркую і шматгранную Індыю», — піша Міністэрства адукацыі.